28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заступіўся за карупцыянераў з FIFA

36
Пуцін заступіўся за карупцыянераў з FIFA
ФОТА: KOMMERSANT.RU

Уладзімір Пуцін выступіў з заявай з нагоды ўзнікшага напярэдадні карупцыйнага скандалу ў FIFА.

Прэзідэнт Расеі ўважае расследаванне і гучныя арышты, якія адбыліся ўчора, за спробу не дапусціць пераабрання Ёзэфа Блатэра, піша РІА «Новости».

«Я ў гэтым ніколькі не сумняваюся, гэта відавочная спроба не дапусціць пераабрання спадара Блатэра на пасаду прэзідэнта ФІФА, што з'яўляецца грубейшым парушэннем прынцыпу функцыянавання міжнародных арганізацый, - сказаў Уладзімір Пуцін. - Што тычыцца арыштаў, то выглядае гэта, прынамсі, вельмі дзіўна, бо арышты зробленыя паводле запыту амерыканскага боку ў абвінавачванні ў карупцыі.

Можна меркаваць, што нехта з іх штосьці парушыў, я не ведаю, але ўжо дакладна, да гэтага ЗША не маюць ніякага дачынення. Яны, гэтыя чыноўнікі, не з'яўляюцца грамадзянамі ЗША. І калі нейкая падзея адбылася, то яна адбылася не на тэрыторыі Злучаных Штатаў, і ЗША не маюць да гэтага ніякага дачынення. Гэта яшчэ адна відавочная спроба распаўсюдзіць сваю юрысдыкцыю на іншыя дзяржавы. Ці можа гэтая сітуацыя паўплываць на правядзенне ЧС-2018 у Расеі? Не ведаю. Нас гэта не тычыцца».

Здзіўленне прэзідэнта РФ з нагоды ўмяшання ЗША выглядае даволі дзіўна, бо напярэдадні швэйцарская пракуратура ўдакладніла, з чым звязаная актыўнасць амерыканскіх праваахоўных органаў і міністэрства юстыцыі. Праца ўсіх арганізацый у дачыненні да ФІФА падзеленая на дзве часткі - расследаванне карупцыі пры ўкладанні розных пагадненняў і расследаванне абставінаў выбару краін-гаспадынь ЧС-2018 і ЧС-2022.

Амерыканскія органы займаюцца расследаваннем першай часткі, якая тычыцца продажу маркетынгавых і медыя-правоў, а таксама ўкладання спонсарскіх пагадненняў у сувязі з арганізацыяй футбольных турніраў у ЗША і Лацінскай Амерыцы. Гэтыя злачынствы абмяркоўваліся, узгадняліся і падрыхтоўваліся на тэрыторыі ЗША. Многія плацяжы таксама праводзіліся праз амерыканскія банкі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках