19 красавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У наступныя выхадныя надвор'е ў Беларусі палепшыцца

У наступныя выхадныя надвор'е ў Беларусі палепшыцца
ФОТА: BYMEDIA.NET

Пачатак лета будзе цёплым сонечным і ў асноўным без ападкаў.

Пра гэта паведаміла БелТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

"Актыўныя атмасферныя франты, якія 27 траўня павольна ссоўваліся праз тэрыторыю нашай краіны, выціснулі цяпло за межы Беларусі. У зоне атмасфернага фронту адзначалася актыўная навальнічная дзейнасць і моцныя дажджы. Больш за ўсё ападкаў выпала ў ноч на 27 траўня на заходняй палове краіны. У лідарах выявілася Берасце, дзе за ноч выпала 41 мм дажджу, пры травеньскай месячнай норме 56 мм. Чацвер стаў самым халодным днём на гэтым тыдні, але надвор'е хутка мяняецца, і ўжо да выхадных з ростам атмасфернага ціску яно палепшыцца", - падкрэсліла Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 29 траўня, ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі буддзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна будзе без ападкаў, толькі на ўсходзе краіны, дзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў вышэй за нуль, на ўсходзе Беларусі будзе на пару градусаў цяплей, удзень пры невялікай воблачнасці паветра прагрэецца да 17-23 градусаў цяпла.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на паўночна-заходняй палове краіны пры праходжанні малаактыўнага атмасфернага фронту месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уночы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў, удзень будзе 17-24 градусы цяпла, па поўдні - да 26 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю ўначы яшчэ адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, так што месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асноўным будзе без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці магчымыя невялікія дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 17-24 градусаў вышэй за нуль.

"Пачатак лета будзе цёплым сонечным і ў асноўным без ападкаў", - адзначыла Святлана Рыбакова.

У панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў цяпла, удзень будзе 17-24 градусы вышэй за нуль, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да плюс 26.

У аўторак уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад плюс 23 градусаў на паўночным усходзе да плюс 29 на паўднёвым захадзе краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках