16 красавiка 2024, aўторак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт грузавікоў з Беларусі абрынуўся ў 2,7 разы

1
Экспарт грузавікоў з Беларусі абрынуўся ў 2,7 разы

За 3 месяцы 2015 экспарт грузавой тэхнікі з Беларусі зменшыўся ў 2,7 разы да 772 штук з 2104 штук у студзені-сакавіку мінулага года.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Валютны прыбытак ад продажу тэхнікі скараціўся менш чым у 2 разы (на 45,5%) да $122,9 млн з $225,5 млн у 1 квартале мінулага года. Сярэдні кошт адзінкі тэхнікі ў справаздачным перыядзе 2015 узрос на 48,5% да $159,2 тысяч з 107,2 тысяч годам раней. Рост сярэдняга кошту можна растлумачыць павелічэннем дзелі спецтэхнікі - БелАЗаў, якая пастаўляецца на экспарт, колавых цягачоў і прадукцыі падвойнага прызначэння - і зніжэння дзелі традыцыйных МАЗаў.

Асноўным пакупніком беларускіх грузавікоў выступае Расея, куды за 3 месяцы адгружана 470 адзінак тэхнікі. На другім месцы размясціўся Туркменістан, у якога знайшліся грошы на 161 грузавік, трэцяе месца заняла Украіна, якая купіла 49 штук.

У краіны па-за СНД было экспартавана ўсяго 62 узоры беларускай грузавой аўтапрамысловасці.

Самая дарагая пастаўка з пункту гледжання кошту за адзінку тэхнікі была зробленая ў Манголію - 3 грузавікі па $741,1 тысячы за адзінку тэхнікі.

Вытворчасць грузавых аўтамабіляў за 4 месяцы 2015 абрынулася на 49,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 1244 адзінкі, кар'ерных самазвалаў - на 40,5% да 141 адзінак, спецтэхнікі (для бездарожжа - на 54,9% да 604 адзінак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках