20 красавiка 2024, Субота, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал у FIFA: Trancparency International патрабуе адстаўкі Блатэра

4
Скандал у FIFA: Trancparency International патрабуе адстаўкі Блатэра
Ёзэф Блатэр

Спартовыя функцыянеры і міжнародныя арганізацыі крытычна адрэагавалі на карупцыйны скандал у FIFA.

Міжнародная антыкарупцыйная арганізацыя Trancparency International заклікала прэзідэнта FIFA Ёзэфа Блатэра сысці ў адстаўку. У апублікаваным на яе сайце звароце гаворыцца, што «папераджальныя сігналы ў адрас FIFA мелі месца цягам доўгага часу». «FIFA адмовілася выконваць многія асноўныя нормы добрасумленнага кіраўніцтва, якія маглі б паменшыць рызыку карупцыі», - гаворыцца ў заяве.

Нямецкія футбольныя функцыянеры і палітыкі таксама выступілі ў сераду, 27 траўня з крытычнымі заўвагамі ў адрас Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA) пасля таго, як у той жа дзень у Цюрыху былі арыштаваныя сем высокапастаўленых чыноўнікаў арганізацыі паводле абвінавачвання ў карупцыі пры перадачы права правядзення чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў, паведамляе Deutsche Welle. Старшыня Нямецкага футбольнага звязу (DFB) Вольфганг Нірсбах, прынамсі, заявіў, што довады віны супрацоўнікаў FIFA «наносяць шкоду ўсяму футболу». Прэзідэнт Нямецкай футбольнай лігі (DFL) Райнхард Раўбаль адзначыў, што, нягледзячы на тое, што арышты ў Швэйцарыі абышлі бокам прэзідэнта FIFA Ёзэфа Блатэра, гэты чалавек «аказаў футболу вялікую паслугу», паведамляе агенцтва спартовай інфармацыі SID.

Міністр унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер назваў маштабныя расследаванні ў апараце FIFA «патрабаваннем часу». З ягоных слоў, неабходна дамагацца сумленнага надання краінам права правядзення такіх спартовых спаборніцтваў, як чэмпіянат свету ў футболе.

Адзін з галоўных спонсараў FIFA, нямецкі прамысловы канцэрн Adidas таксама заклікаў футбольную арганізацыю да большай празрыстасці. Прынамсі, вядомы ва ўсім свеце вытворца спартовага адзення і інвентару падкрэсліў у сваім звароце, што заўсёды адпавядаў найвышэйшым этычным нормам у сваёй дзейнасці і чакае таго ж ад сваіх партнёраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках