20 красавiка 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэспубліканец Джордж Патакі будзе змагацца за крэсла прэзідэнта ЗША

Рэспубліканец Джордж Патакі будзе змагацца за крэсла прэзідэнта ЗША
Джордж Патаки
Фото: AP/Charlie Neibergall

Былы губернатар штата Нью-Ёрк Джордж Патакі абвясціў пра свой удзел у барацьбе за пасаду прэзідэнта ЗША.

Пра гэта паведамляе ў чацвер агенцтва Bloomberg, піша "Інтэрфакс".

"Мы павінны адрадзіць дух і пачуццё таго, што мы - адзіны народ", - заявіў 69-гадовы палітык у відэароліку на ўласным сайце.

Патакі займаў пасаду губернатара штата Нью-Ёрк з 1995 да 2006 года.

Раней аб удзеле ў прэзідэнцкай гонцы абвясцілі чатыры сенатары-рэспубліканцы: Марка Рубія, Тэд Круз, Рэнд Пол і Марк Хакабі, былы сенатар Рык Санторум, а таксама экс-кіраўнік Hewlett-Packard Карлі Фіарына, вядомы нейрахірург Бэн Карсан. Акрамя таго, плануецца ўдзел у выбарах экс-губернатара Фларыды Джэба Буша і дзейнага губернатара Віскансіна Скота Уокера.

З прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі ў прэзідэнты будзе вылучацца былая дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан і сенатар-ліберал Берні Сандэрс.

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе 2016 года. Дзейны кіраўнік дзяржавы Барак Абама не мае права вылучацца на трэці тэрмін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках