29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Рубцова фактычна забіваюць

9
Вольга Нікалайчык: Рубцова фактычна забіваюць

Вядомая рэжысёрка і грамадзянская актывістка падзялілася сваімі ўражаннямі пра прысуд палітвязню.

Вольга Нікалайчык, якая і сама правяла шмат часу ў зале суда, падтрымліваючы гомельскага актывіста Юрыя Рубцова распавяла аб судзе ў інтэрв'ю сайту charter97.org

- Як Вы можаце пракаментаваць сённяшнюю пастанову суда аб справе Юрыя Рубцова?

- Гэта не суд - гэта здзек з жывога чалавека. Прычым чалавекам вельмі годнага. Калі я даведалася пра прысуд - у мяне проста сціснулася сэрца... Учора мне ўдалося праз шкло пагаварыць з Юрыем Рубцовым, я даведалася, што да яго даходзяць мае лісты, значыць, яму можна пісаць. Але ён зусім не атрымлівае газет і часопісаў, гэта значыць знаходзіцца ў інфармацыйнай ізаляцыі. Але трывожней за ўсё - за яго фізічны стан. Чалавек цалкам пасівеў, страціў шмат вагі, мышачнай масы. Яго фактычна забіваюць. Ён абвясціў галадоўку як апошнюю меру, каб давесці сваю праўду і незаконнасць пераследаў. Бо гэта справа цалкам сфабрыкаваная. Яго пераследуюць за іншадумства, за лозунг «Лукашэнка, сыходзь». Так рабіў Сталін у 30-я гады, так цяпер робіць Лукашэнка - на вачах ва ўсіх знішчаюць чалавека... Жонка асуджанага, Ядзвіга Рубцова, вельмі перажывае з нагоды прысуду. У іх выдатная сям'я. Юрый ўсё жыццё шмат і сумленна працаваў. Ён казаў пра гэта ў сваім апошнім слове. І нават калі ён мяняў працу, то паміж звальненнем і новай працай ніколі не праходзіла больш, чым некалькі дзён. А яго вінавацяць нібыта ў нежаданні працаваць. Ён нават у падлеткавым узросце працаваў... А дзяржава так «аддзячыла» чалавеку - толькі за тое, што ён казаў шчыра пра сітуацыю ў краіне, пра тое, што ў нас не дзейнічаюць законы і няма правасуддзя. Калі яго прысудзілі да «хіміі» і адпраўлялі на прымусовую працу - яго прымушалі ўкладаць дамову аб тым, што на гэтую працу ён ідзе «добраахвотна». Каб не было задакументаваных сведчанняў прымусовай працы, і Еўропа не магла сказаць пра гэта дыктатару... У сваім апошнім слове Юрый перайшоў на беларускую мову і адзначыў, што толькі ў сталым узросце ўсвядоміў, якой вялікай каштоўнасцю з'яўляецца нацыянальная ідэнтычнасць і як сорамна павінна быць дзяржаве , у якой нацыянальная мова выкладаецца ў школах толькі чатыры гадзіны на тыдзень...

Уражанне ад прысуду вельмі цяжкае. Мы не ўбачым чалавека два гады. Яго прысудзілі да калоніі агульнага рэжыму, але мы ведаем, што з часам палітвязні пераводзяцца ў больш цяжкія ўмовы - у крытыя турмы, у адзіночныя камеры, у карцэры, у штрафныя ізалятары. Так было з Мікалаем Статкевічам, з Васілём Парфянковым, з Мікалаем Дзядком і з усімі астатнімі. А ведаючы прынцыповы характар Юрыя Міхайлавіча і стан ягонага здароўя цяпер - становіцца проста страшна за яго...

- За гэтыя два гады, якія Юрыю наканавана правесці ў зняволенні, ці варта нам чакаць нейкіх зменаў клімату ў краіне і, адпаведна, у лёсе асуджаных паводле палітычных матываў?

- Я думаю, што лёс палітвязняў толькі пагоршыцца. Еўропа ў свой час не «даціснула» Лукашэнку. А цяпер ён у вельмі выгаднай сітуацыі праз вайну ва Украіне. Еўропа можа заплюшчыць вочы на праблемы з палітвязнямі ў Беларусі, абы не было эскалацыі канфлікту і скіравання Беларусі ў бок краіны-агрэсара. А гэта тупіковы шлях, Лукашэнка, карыстаючыся сітуацыяй, зноў правядзе «выбары», так і не вызваліўшы Мікалая Статкевіча. Цяжка ад гэтага ўсяго... Я бачу з адміністрацыйных распраў над грамадскімі актывістамі, што сітуацыя пагаршаецца. І яна будзе пагаршацца, і поле грамадзянскай актыўнасці будзе яшчэ больш звужацца. Таму што Еўропа цяпер будзе маўчаць. Ім патрэбны цяпер «Лукашэнка-міратворац», як бы дзіка гэта не гучала.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках