18 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консульства Польшчы 22 чэрвеня не будзе прымаць дакументы на візы

Консульства Польшчы 22 чэрвеня не будзе прымаць дакументы на візы
ФОТА: EURORADIO.FM

22 чэрвеня заявы на атрыманне віз у консульстве Пасольства Рэспублікі Польшча ў Менску, а таксама ў Генеральных консульствах у Берасці ды Гародні прымацца не будуць.

Як паведамляе прэс-служба Амбасады Польшчы, гэта звязана з арганізацыйна-тэхнічнымі працамі ў сувязі з пераходам да ўвядзення біяметрыі, піша "Беларускі партызан".

Нагадаем, з 23 чэрвеня будзе ўведзена ў эксплуатацыю візавая інфармацыйная сістэма (ВІС) ва ўсіх пасольствах і консульскіх установах дзяржаў-удзельніц Шэнгенскага пагаднення, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржаў, якія ўваходзяць у праграму "Усходняга партнёрства".

Увядзенне ВІС суправаджаецца абавязковай выдачай усімі заяўнікамі ва ўзросце старэйшым за 12 гадоў біяметрычных звестак (адбіткі пальцаў і біяметрычная фатаграфія).

Пасля 23 чэрвеня пры першай падачы хадайніцтва на атрыманне візы патрэбна асабіста з’явіцца кожнаму заяўніку, які дасягнуў узросту 12 гадоў, у мэтах збору біяметрычных звестак (адбіткі ўсіх пальцаў і фота). Пасля атрымання адбіткаў пальцаў яны захоўваюцца ў ВІС цягам 59 месяцаў і будуць выкарыстоўвацца пры падачы новых візавых хадайніцтваў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках