28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: Слабая пазіцыя Еўропы правакуе Расею

Андрус Кубілюс: Слабая пазіцыя Еўропы правакуе Расею
ФОТА: Андрус Кубілюс

Ключавая пазіцыя ЕЗ у палітыцы да Расеі - гэта не правакаваць яе.

Пра гэта заявіў экс-прэм'ер Літвы, чалец дарадчай міжнароднай рады рэформаў Андрус Кубілюс, піша "Еўрапейская праўда".

"Такая слабая пазіцыя Еўропы - не правакаваць РФ - наадварот, правакуе Расею і падштурхоўвае да далейшых агрэсіўных дзеянняў", - адзначыў Кубілюс, выступаючы на форуме бяспекі ў Кіеве.

У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што не трэба правакаваць Расею сваёй слабасцю. На думку Кубілюса,Еўропа мае абавязанні ў развязання канфлікту ва Украіне.

"Бо ад яго пакутуе не толькі Украіна, але і ўсе мы", - падрахаваў ён.

Раней экс-прэм'ер Літвы Андрус Кубілюс заявіў, што Украіне трэба думаць пра тое, як мець не толькі праеўрапейскі ўрад, але і праеўрапейскую апазіцыю.

"Трэба быць гатовымі да таго, што нармальнае палітычнае развіццё прывядзе да таго, што людзі не будуць галасаваць за цяперашні ўрад, а будуць шукаць нешта іншае", - адзначыў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках