29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Ваеннае становішча будзе ўведзенае імгненна ў выпадку парушэння замірэння

23
Парашэнка: Ваеннае становішча будзе ўведзенае імгненна ў выпадку парушэння замірэння
ФОТА: REUTERS

Заканадаўчае забеспячэнне ваеннага становішча ў значнай ступені ўдасканаленае, нагадаў прэзідэнт

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ў краіне захавалі дэмакратыю і свабоду слова, нягледзячы на вайну на Данбасе, піша Сегодня.ua.

"Ключавая пазіцыя - калі цяпер замірэнне будзе парушанае, будзе пяройдзеная лінія сутыкнення, будзе арганізаваны наступ на УСУ - у той жа момант мной будзе падпісаны ўказ аб увядзенні ваеннага становішча, перададзены ў парламент. Заканадаўчае забеспячэнне ваеннага становішча ў вялікай ступені ўдасканаленае. У мяне няма ні каліва сумневу, што цягам лічаных гадзін ваеннае становішча будзе ўведзенае і Украіна прадэманструе сваю гатоўнасць да перамогі, абароны і міру", - сказаў Парашэнка у інтэрв'ю, падводзячы вынікі прэзідэнцтва.

"Я хачу падкрэсліць, што на сённяшні дзень, нягледзячы на вайну, традыцыйна ва ўсіх краінах уводзяцца значныя абмежаванні правоў: каменданцкая гадзіна, цэнзура, прымусовая канфіскацыя ўласнасці, забарона на свабоднае перасоўванне - вельмі шмат рэчаў, якія характарызуюць жыццё краіны са значным абмежаваннем правоў грамадзяніна. Я ж хачу падкрэсліць, што на сённяшні дзень, нягледзячы на вайну, я застаюся прыхільнікам і змагаром захавання правоў чалавека. Мы захавалі дэмакратыю, мы захавалі свабоду слова - часам гэта нават істотна шкодзіць і ўзброеным сілам і грамадству, але гэта найвышэйшая каштоўнасць", - сказаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках