28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка падпісаў законы аб мараторыі на выплату замежных запазычанасцяў

9
Парашэнка падпісаў законы аб мараторыі на выплату замежных запазычанасцяў
ФОТА: REUTERS

Гэтыя сродкі даваліся рэжыму Віктара Януковіча, які скраў мільярды.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў законы №2898 і №2899, якiя дазваляюць Кабміну ўводзіць мараторый на выплаты пзамежнага абавязку. На сайце Вярхоўнай Рады адзначаецца, што гэтыя законы вернутыя ў парламент за подпісам кіраўніка дзяржавы, піша ЛІГАБізнесІнформ.

Нагадаем, раней Вярхоўная Рада прыняла законапраекты ўрада №2898 і №2899, якiя дазваляюць уводзіць мараторый на выплаты замежных абавязкаў.

Раней прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк у інтэрв'ю Financial Times распавёў, што Кіеў цяпер вядзе перамовы аб рэструктурызацыі $23 млрд замежнай запазычанасці, у выпадку краху якіх можа ўвесці мараторый на выплаты.

Са слоў Яцэнюка, рэструктурызацыя - гэта пытанне сумлення і маральнага абавязку, бо гэтыя сродкі даваліся рэжыму Віктара Януковіча, які скраў мільярды. "Яны (крэдыторы - рэд) далі Януковічу $40 млрд. Яны ведалі, што гэта рызыкоўная справа", - падкрэсліў ён і дадаў, што рэжым Януковіча быў прарасейскім, дыктатарскім і не быў заснаваны на прынцыпах свабоднага рынку, якія дзейнічаюць у ЕЗ.

У адказ на прынятыя ўкраінскім парламентам законы, прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расея не мае намеру рэструктураваць выдадзеныя Украіне крэдыты, і Масква выкажа сваю пазіцыю, каб паўплываць на пастанову іншых краін-чальцоў Міжнароднага валютнага фонду аб падаўжэнні фінансавай дапамогі Кіеву.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках