20 красавiка 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На патруляванне Цнянкі кінулі АМАП ды ўнутраныя войскі

10
На патруляванне Цнянкі кінулі АМАП ды ўнутраныя войскі
ФОТА: MINSKNEWS.BY

З 1 траўня да патрулявання тэрыторыі Цнянскага вадасховішча дадаткова прыцягваюць АМАП, полк ППСМ ды ўнутраныя войскі.

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама.

Такім чынам міліцыя адрэагавала на адную з прапаноў грамадзян: больш актыўна прыцягваць да адказнасці людзей, якія распіваюць на Цнянцы спіртныя напоі.

Тэрыторыя вадасховішча падзеленая на шэсць маршрутаў, па якіх патрулі ходзяць з 9 раніцы да 23 вечара. У гэтым годзе ўжо складзена 19 пратаколаў паводле факту распівання на Цнянцы спіртных напояў.

Усяго за распіццё ў грамадскіх месцах ва ўсім Менску ў гэтым годзе складзена 2,5 тысячы пратаколаў, вызначаны месцы канцэнтрацыі непаўналетніх і моладзі.

Таксама прапановы тычыліся прыцягнення да адказнасці гандляроў, што ў Зялёным Лузе рэалізуюць алкаголь непаўналетнім (складзена 27 пратаколаў), спынення рэалізацыі самагону ў прыватным сектары ў раёне вул. Багдановіча (канфіскавана 250 літраў), прыцягнення да адказнасці пешаходаў і веласіпедыстаў, якія парушаюць правілы дарожнага руху на вул. Якуба Коласа, Лагойскім тракце і вул. Мірашнічэнкі (843 пешаходы прыцягнуты да адказнасці) і шмат чаго іншага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках