20 красавiка 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Расейскі танк «Армата» скапіяваны з нямецкіх узораў 80-х гадоў

21
Die Welt: Расейскі танк «Армата» скапіяваны з нямецкіх узораў 80-х гадоў

Нямецкая канцэпцыя распрацоўвалася як замена танку Leopard 2, які знаходзіцца на ўзбраенні бундэсвера.

Пра тое, што праект, аналагічны «Армаце» быў распрацаваны, ў Нямеччыне ў канцы 1980-х гадоў, піша выданне Die Welt. Яно спасылаецца на неназваных заходніх экспэртаў, якія вывучылі фатаграфіі танка, апублікаваныя ў СМІ, інфармуе РБК.

«Тое, што здаецца новым у «Армаце», зусім не новае, а ўсё ўжо было прыдумана і зроблена ў Нямеччыне», - сказаў Die Welt адзін з экспэртаў. Апытаныя выданнем спецыялісты сказалі, што праект не быў даведзены да канца праз адсутнасць жадання і грошай.

Яшчэ адзін экспэрт, які ўбачыў у «Армаце» тэхнічныя паралелі з нямецкімі ідэямі і распрацоўкамі, падкрэсліў, што калі б праект не быў закінуты, то ў Нямеччыне цяпер быў бы асноўны баявы танк, «абсалютна роўны ў характарыстыках" расейскаму. Экспэрты не паказалі, у якіх канкрэтных параметрах «Армата» аналагічная закінутага нямецкаму праекту.

Нямецкія спецыялісты адзначаюць, што новы танк быў бы ўжо даўно распрацаваны, але пасля распаду Савецкага Саюза многія вайсковыя праекты былі спыненыя. Паводле старых планаў бундэсвера замена Leopard 2 павінна была б паступіць у войскі найпазней да 2015 года.

Выданне нагадвае, што пастанова аб распрацоўцы новага танка павінна быць прынятая нямецкімі ўладамі да 2018 года. Выкарыстанне Leopard 2 плануецца спыніць да 2030 года.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках