20 красавiка 2024, Субота, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google прэзентавала новую версію Android

6

28 траўня ў Сан-Францыска стартавала традыцыйная штогадовая канферэнцыя Google I/O для распрацоўнікаў.

Для карыстальнікаў акцыя цікавая перш за ўсё тым, што амерыканская інтэрнэт-карпарацыя прэзентуе на ёй новыя праграмныя прадукты. Сёння кампанія анансавала аперацыйную сістэму Android М, паведамляе onliner.by.

Сундар Пінчаі
ФОТА: THE VERGE

Вітаючы прысутных, старэйшы віцэ-прэзідэнт Google Сундар Пінчаі заявіў, што ў мінулым годзе 8 з 10 рэалізаваных смартфонаў працавалі пад кіраваннем Android. Топ-мэнэджар падкрэсліў важнасць развіцця мабільных тэхналогій і перадаў слова тэхнічнаму дырэктару платформы Android Дэйву Бурку.

ФОТА: THE VERGE
ФОТА: THE VERGE

Распавядаючы пра новую версію мабільнай АС, Дэйв Бурк адзначыў, што цяпер дадаткі будуць пытаць дазвол на доступ да функцый сістэмы не падчас устаноўкі, а пры выкарыстанні праграм. Напрыклад, пры запуску Instagram дадатак запытае доступ да камеры, а навігацыйнае ПА - да GPS. Аналагічным чынам рэалізаваны доступ да асабістых звестак у iOS.

Карыстальнік можа праглядзець спіс усіх дадаткаў, якія маюць доступ да той ці іншай функцыі.

ФОТА: THE VERGE

Затым Google прэзентавала ўласную сістэму бескантактавых мабільных аплат Android Pay, падобную да Apple Pay. Уладальнікі смартфонаў з чыпам NFC змогуць аплачваць набыткі, падносячы прыладу да тэрмінала. Навінка падтрымлівае асноўныя аплатныя сістэмы і будзе працаваць у 700 тысячах амерыканскіх крам.

ФОТА: THE VERGE

Сярод іншых новаўвядзенняў у Android М - функцыя наўпроставай перадачы файлаў накшталт Air Drop, а таксама спрошчанае кіраванне гукам.

У Android M на сістэмным узроўні рэалізавана падтрымка сканэра адбіткаў пальцаў. Цяпер распрацоўнікам будзе прасцей выкарыстаць магчымасці дактыласкапічных датчыкаў у смартфонах ад розных вытворцаў.

Яшчэ адно новаўвядзенне - разумная функцыя пад назвай Doze. Яна ўмее эканоміць энэргію акумулятара, абапіраючыся на паказчыкі розных сэнсараў. Напрыклад, пры працяглай адсутнасці руху (што пацвердзіць акселерометр) тэлефон выгрузіць з аператыўнай памяці большасць дадаткаў. Званкі і паведамленні застануцца актыўнымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках