25 красавiка 2024, Чацвер, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Песня года па версіі Rock Profi - «Воины света»

Песня года па версіі Rock Profi - «Воины света»

Беларускія музыкі назвалі самых паспяховых калегаў 2014 года.

У бары «Хуліган» 28 траўня прайшла цырымонія ўручэння прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi. Узнагароды ўручылі ў шасці намінацыях. Прычым, пераможцаў вызначалі музыканты, якія выдавалі паспяховыя альбомы цягам апошніх трох гадоў, адзначае «Еўрарадыё».

У намінацыі «Дэбют года» перамог гурт Tonqixod.

Песняй года сталі «Воины света» гурту «Ляпіс Трубяцкі».

Прыз за «Запіс года» атрымалі гукарэжысёры Андрэй Жукаў і Алег Даманчук - за альбом «Thou» гурту Port Mone.

Прэмію «За ўклад» атрымаў гурт NRM.

У намінацыі «Лепшы альбом» перамог Лявон Вольскі з дыскам «Грамадазнаўства».

«Артыстам года» паводле версіі беларускіх музыкаў стаў гурт «Дай дарогу!».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках