23 красавiка 2024, aўторак, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серэна Уільямс: Азаранка адчайна ваюе і ніколі не здаецца

10
Серэна Уільямс: Азаранка адчайна ваюе і ніколі не здаецца
Серена Уильямс

Амерыканская тэнісістка падзялілася чаканнямі ад матчу з беларускай.

Амерыканка Серэна Уільямс (1) падзялілася ўражаннямі пасля перамогі ў другім крузе Адкрытага чэмпіянату Францыі над немкай Ганнай-Ленай Фрыдзам з лікам 5:7, 6:3, 6:3 і ацаніла сваю наступную спаборніцу - Вікторыю Азаранку (27) з Беларусі, піша championat.com.

«Я ведаю, што мой узровень у сотні разоў вышэйшы за той, што я прадэманстравала сёння. Я суцяшаю сябе фактам, што магу гуляць лепш. Гэта не мой максімум. Калі б гэта было так, гэта была б праблема.

З усіх тэнісістак топ-узроўню з нейкай нагоды менавіта Вікторыя дастаўляла мне вялікія цяжкасці. Яна вельмі добрая ў тым, што робіць на корце. Яна адчайна ваюе і ніколі не здаецца. Азаранка вельмі напорыстая. Менавіта таму яна выйграла турнір «Вялікага шлема», і не адзін раз. Супрацьстаяць такім спаборніцам няпроста. Аднак і браць удзел у такіх сустрэчах вельмі цікава», - цытуе Уільямс афіцыйны сайт тура.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках