26 красавiка 2024, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр спорту Расеі «бліснуў» веданнем ангельскай

47

Відэа ангельскай прамовы міністра спорту Расеі Віталя Мутко «ўзарвала» інтэрнэт.

Міністр спорту Расеі Віталь Мутко прадэманстраваў у Швейцарыі «пышнае» веданне ангельскай мовы. Па прыездзе ў Цюрых, дзе павінны адбыцца выбары прэзідэнта ФІФА, расейскі міністр наважыў бліснуць пазнаннем замежнай мовы, аднак выйшла даволі эпічна, піша obozrevatel.com.

Адказваючы на адно з пытанняў журналістаў пра тое, ці будзе ён падтрымліваць дзейнага кіраўніка ФІФА Ёзэфа Блатэра, Мутко, мабыць, не зразумеў карэспандэнта. Аднак, і СМІ наўрад ці зразумелі міністра РФ, адказ якога быў на ангельска-расейскай трасянцы.

Ролік з ангельскай прамовай Мутко менш, чым за дзень сарваў фурор. На YouTube відэа сабрала больш за 100 тысяч праглядаў, а coub з тролінгам міністра набірае абароты.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках