29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноў-хаў наваполацкай міліцыі: аштрафаваў актывіста - аштрафуюць і ягоных сяброў

7
Ноў-хаў наваполацкай міліцыі: аштрафаваў актывіста - аштрафуюць і ягоных сяброў

19 траўня ў Наваполацку быў затрыманы і аштрафаваны актывіст аргкамітэта ў стварэнні партыі БХД Зміцер Дзякаў.

Актывіста аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (3 600 000 рублёў) за парушэнне «Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Дакладней кажучы, за тое, што на агароджы сквера ў Наваполацку ён вывесіў расцяжку з літарамі «БХД», паведамляе «Радыё Свабода».

Затрыманне адбылося не адразу. Са слоў хлопца, ён паспеў сустрэцца са сваімі сябрамі, прайсціся з імі па горадзе, і ўжо тады ўсіх трох затрымалі міліцыянты. Свайго ўчынку Зміцер Дзякаў не адмаўляў, і тут жа ў пастарунку начальнік Наваполацкага гарадскога аддзела міліцыі Дзмітрый Разянкоў вынес пастанову пра штраф.

Але праз некалькі дзён пасля гэтага пачалося дзіўнае: аб тым, што іх таксама аштрафавалі, даведаліся сябры-спадарожнікі Зміцера.

«Дзяўчыне, якая з намі была, патэлефанавалі на наступны дзень. Сказалі, што аштрафавалі на 10 базавых. Яна проста ў шоку: просіць, каб у СМІ не называлі яе імя, плача... Праз тыдзень штраф у суме 10 базавых велічынь атрымаў і іншы мой знаёмы, Яўген Белянко. Што цікава: я адразу ва ўсім прызнаўся, нічога не адмаўляў і маю самы большы штраф. Сябры не згаджаліся, сцвярджалі, што нічога супрацьзаконнага не рабілі - і атрымалі штрафы меншыя, што супярэчыць логіцы. У маёй пастанове напісана, што гэта я вывесіў расцяжку. А ў пастановах аб штрафах сябрам сказана, што нас, правапарушальнікаў, было трое. І довады супраць маіх знаёмых вельмі дзіўныя. Першае - што відэакамеры на выхадзе з інтэрната запісалі, як мы выходзілі на вуліцу прыкладна ў аднолькавы час. А другое - што мы былі разам у той момант, калі нас затрымлівалі, а расцяжка ўжо вісела», - распавёў Зміцер Дзякаў.

Калі адбывалася затрыманне, маладым людзям сказалі пра нейкую праверку - нібыта шукаюць тых, хто размаляваў будынак гарвыканкама. І што двое хлопцаў і дзяўчына нібыта падобныя на тых, хто гэта зрабіў. Толькі ў аддзяленні патлумачылі, што сапраўдная прычына - усё ж расцяжка з літарамі «БХД». Затрыманыя разам з Зміцерам Дзякавым абмяркоўваюць магчымасць абскардзіць штрафы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках