24 красавiка 2024, Серада, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Штода: Куды ідуць нашы грошы з платных дарог, з пошлін?

14
Сяргей Штода: Куды ідуць нашы грошы з платных дарог, з пошлін?
Сяргей Штода

Грузаперавозчыкі абураныя бяздзейнасцю ўладаў і штампоўкай вар'ятскіх указаў, ад якіх пацярпела мноства людзей.

Беспаспяховая спроба весці перамовы, сарваная ўладамі акцыя пратэсту і арышт лідара выступленняў не зламалі грузаперавозчыкаў. Яны маюць намер і далей патрабаваць амністыі ў штрафах, якія ўтварыліся з прычыны тэхнічных збояў у першыя тры месяцы работы ў Беларусі сістэмы платных дарог BelToll і паставілі на грань выжывання многіх людзей.

Пра тое, ці варта ўважаць канфлікт з уладамі вычарпаным, і як грузаперавозчыкі маюць намер адстойваць свае правы ў далейшым - інтэрв'ю ucpb.org з лідарам выступленняў, сябрам АГП Сяргеем Штодам.

- Пайшлі улады на саступкі грузаперавозчыкам?

- Улады не пайшлі і не пойдуць ні на якія саступкі. І праблема тут у той праслойцы чыноўнікаў, ад якіх залежыць развязанне многіх пытанняў - у Савеце Міністраў. Усе неразвязаныя пытанні рана ці позна прыходзяць туды і там праходзяць тэст-кантроль. Гэта было і з іпэшнікамі, і з перавозчыкамі. Возьмем нас перавозчыкаў. Бо колькі хадзілі, абівалі парогі, тлумачылі сутнасць праблемы, гаварылі аб іх недапрацоўцы, аб іх памылцы, ад якой пацярпелі на роўным месцы столькі людзей. З гэтай праблемай згаджаюцца і ў Міністэрстве транспарту, і ў Саўміне, і ў Транспартнай інспекцыі, а зрабіць нічога не могуць, кажуць шэптам, азіраючыся...

- Тым не менш, не так даўно была апублікаваная пастанова Савета Міністраў РБ №401 ад 11 траўня аб унясенні зменаў і дапаўненняў, якія, мяркуючы паводле афіцыйных заяваў, закліканыя спрасціць працу карыстальнікаў платных дарог...

- Прачытаўшы пра ўсе гэтыя паблажкі, якія яны шпурнулі людзям, толькі агіда з'яўляецца. Бо ўсё, што там напісана, павінна было працаваць з першага дня, а не уносіцца ў выглядзе зменаў. Тое, што мы ў іх прасілі - усяго толькі амністыі, якая прадугледжвае ў залежнасці ад тыпу парушэння змякчэнне ў выглядзе змяншэння альбо вызвалення ад выплаты ў павялічаным памеры. Развяжы яны гэта пытанне - вось гэта было б добра!

- Што гэтаму перашкаджае?

- Той жа міністр транспарту Сівак на апошняй сустрэчы сказаў, што аб гэтай праблеме ўпершыню чуе. Віцэ-прэм'ер Калінін яму даручэнні даваў разабрацца, разгледзець, а ён упершыню чуе... Сітуацыя магла б змяніцца шляхам унясення дапаўненняў і змяненняў, патрэбных людзям, а не ім. Ну, якая праблема паставіць кропку ў пытанні? На словах, накшталт, усе смелыя, важныя, на прыём не патрапіць, гарачыя лініі праводзяць, усе пра народ думаюць, а калі кажаш: «Так вазьміце і вырашыце, вы ж у рэшце улада», то пачынаюць распавядаць «аб застою ў абараначна-бублічнай вытворчасці»...

- Ці выгадна ў такіх умовах займацца вашым бізнэсам?

- Вынік розны: у кагосьці прыбытак, у кагосьці страты, у кагосьці праца ёсць, але ў большасці яе няма. Тут варта адзначыць і ўдзел дзяржавы ў гэтым бізнэсе - яе прысутнасць ўсюды і заўсёды, пачынаючы ад адкрыцця-атрымання дазволаў, ліцэнзій, пастановак на ўлік, рэгістрацый, суправаджэння (транспартныя пошліны 20-25 базавых), потым падатковы кантроль, транспартна-інспекцыйны кантроль, мытны, для некаторых - санітарны, платныя дарогі, ну і фінал - ліквідацыя, працэдура банкруцтва. Усюды дай-дай-дай, без канца... Перавозчыку на кожным кроку трэба плаціць. Гэта высмоктвае не толькі грошы, але і нервы. Сваімі ўказамі, яны рэгулярна заганяюць кагосьці ў банкруцтва. А што яны зрабілі для людзей карыснага? Нічога. Я быў ва ўсіх гарадах Беларусі, шмат дзе разбітая дарога, ехаць немагчыма, фуры не ездзяць. Чаму няма рамонту, чаму разбітая дарога? Адсюль пытанне: дзе нашы грошы з платных дарог, з пошлін? Я ўжо маўчу пра падаткі... Я, мае калегі, многія грамадзяне абураныя бяздзейнасцю ўладаў і іх штампоўкай вар'яцкіх указаў, пастаноў. І гэта не пазіцыя апазіцыі - гэта пазіцыя звычайных грамадзян.

- Вы маеце намер далей абараняць свае правы?

- Для гэтага і ствараецца грамадскае аб'яднанне «8-й рэгіён», мэта якога - супрацьдзеянне крызісу шляхам аб'яднання розных сіл. Будзем браць удзел у выбарах, падтрымліваючы аднаго з кандыдатаў, будзем дамагацца «штрафной амністыі». І мы яе даможамся рана ці позна, з гэтай уладай або з іншай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках