Вольга Кавалькова: Сыр пры афармленні мытных дакументаў на мяжы апрацоўваюць залатым пылком?
25- 29.05.2015, 14:19
- 15,454
Чаму сыр у Менску каштуе ў 3 разы даражэй за аналагічны ў Вільні?
Такое пытанне ў «Фэйсбуку» задае каардынатарка аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольга Кавалькова.
«Аб коштах. Аб Еўропе. Пра Беларусь.
Сёння зайшла ў краму «Васількі»: кошт кілаграма сыру Brie President 316200 руб. Такі ж сыр быў прывезены пазаўчора з Вільні коштам 5,79 еўра за кілаграм (93 000 руб.) Сыр пры афармленні дакументаў на мяжы апрацоўваюць залаты пылком?
У гэтай краіне дакладна нешта не так! Сацыяльна арыентаваная эканоміка, дзе ты? Тэрмінова патрэбныя рэформы! Тэрмінова!» - напісала Вольга Кавалькова.