29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскіх беспрацоўных адправяць на прымусовыя работы

13
Менскіх беспрацоўных адправяць на прымусовыя работы
Фота: minsknews.by

Пастанова Менгарвыканкама ад 29 траўня абавязала ўсіх беспрацоўных сталіцы два дні на месяц удзельнічаць у грамадскіх працах.

Пастанова ўвайшла ў дзеянне з дня апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З траўня да верасня 2015 года беспрацоўныя павінны працаваць па два дні ў месяц, з кастрычніка да снежня - па аднаму дню. Праца будзе аплачвацца.

Якім будзе (і ці будзе наогул) рэжым працы пасля 2015 года, не ўдакладняецца.

Прымусовай працы змогуць пазбегнуць непаўналетнія, цяжарныя, інваліды, чарнобыльцы, бацькі ў шматдзетных і няпоўных сем'ях ці бацькі дзяцей-інвалідаў. Таксама пастанова не тычыцца людзей перадпенсійнага ўзросту (за два гады да яго), звольненых у выніку скарачэння або ліквідацыі прадпрыемства ў першыя тры месяцы з моманту рэгістрацыі беспрацоўным, а таксама тых, хто ўжо ўладкаваўся на часовыя работы.

Праца для беспрацоўных не будзе патрабаваць дадатковай кваліфікацыі і мець сацыяльную значнасць.

Сярод работ - збор смецця, сельскагаспадарчыя работы, азеляненне, рэкультывацыя зямлі і меліярацыя, прыродаахоўная працы, будаўніцтва і рамонт дарог, пракладка камунікацый, будаўніцтва жылых і іншых памяшканняў, аднаўленне культурных комплексаў і запаведных зон, праца ў ЖКГ і сферы сацыяльных паслуг, правядзенне культурных мерапрыемстваў і догляд могілак.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках