23 красавiка 2024, aўторак, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тром дэпутатам з Нідэрландаў забаранілі ўезд у Расею

2
Тром дэпутатам з Нідэрландаў забаранілі ўезд у Расею

Расея накіравала ў МЗС Нідэрландаў уласны спіс непажаданых асоб для ўезду на сваю тэрыторыю.

Пра гэта паведамляе галандская газета Algemeen Dagblad, піша РБК. Са слоў кіраўніка МЗС Берта Кундэрса, якія прыводзіць выданне, Расея адправіла гэты спіс як адказ на санкцыі, якія ЕЗ увёў пасля далучэння Крыма. «Расейскі спіс пазбаўлены ўсякай адпаведнасці міжнароднаму праву і празрыстасці», - заявіў ён.

У чорным спісе апынуліся трое дэпутатаў ніжняй палаты парламента Нідэрландаў. Іх імёны галандскае МЗС не раскрывае. Аднак, паводле звестак Algemeen Dagblad, у спіс неўязных трапіў дэпутат Луі Бантэс, які вядомы сваімі заявамі ў дачыненні да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. «Пуцін - гэта небяспека для еўрапейскай бяспекі», - заяўляў ён, нагадвае выданне. Бантэс таксама называў сучасную Расею «імперыяй зла» і заяўляў пра яе датычнасць да катастрофы самалёта MH17 на Данбасе.

Раней у інтэрв'ю «Расеі 24» сталы прадстаўнік Расеі пры ЕЗ Уладзімір Чыжоў заявіў, што спіс непажаданых асоб існуе, і Расея пакуль не збіраецца яго публікаваць, паведамляе ТАСС. «Такі спіс сапраўды існуе. Нішто не абавязвае нас абвяшчаць гэты спіс галосна - ні расейскае заканадаўства, ні міжнародныя абавязанні. У міжнароднай практыцы стоп-лісты, як правіла, не публікуюцца», - сказаў ён.

На мінулым тыдні патрапіць у Маскву не змог дэпутат нямецкага парламента ад «Хрысціянска-дэмакратычнага звязу» Карл-Георг Вельман. Паводле слоў дэпутата, прыбыўшы ў маскоўскі аэрапорт Шарамецьева 24 траўня, ён даведаўся, што яму забаронены ўезд у Расею да 2019 года. Вельман выказаў здагадку, што не змог трапіць у Маскву праз тое, што ўнесены ў чорны спіс, складзены Расеяй у адказ на санкцыі ЕЗ. На думку палітыка, у лік тых, на каго распаўсюдзілася забарона, ён мог патрапіць праз тое, што выступаў у якасці замежнапалітычнага экспэрта фракцыі.

Інцыдэнт выклікаў афіцыйны пратэст з боку нямецкага МЗС. Услед за гэтым свой візіт у Маскву адклаў віцэ-спікер бундэстага Ёханэс Зінгхамер.

Гэта не першы выпадак, калі еўрапейскіх палітыкаў не пускалі на тэрыторыю Расеі. Так, у сакавіку 2015 года ў Маскву не змагла трапіць экс-міністр замежных спраў Латвіі, дэпутат Еўрапарламента Сандра Калніетэ, якая прыбыла на пахаванне Барыса Нямцова. Яна звязала гэта са сваёй пазіцыяй аб украінскім пытанні. А ў верасні мінулага года выехаць з маскоўскага аэрапорта не змагла еўрадэпутат ад ФРГ Рэбека Хармс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках