20 красавiка 2024, Субота, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая супрацоўніца расейскай «фабрыкі троляў» падала ў суд на працадаўцу

13
Былая супрацоўніца расейскай «фабрыкі троляў» падала ў суд на працадаўцу
ФОТА: Юрый Марцьянаў/Коммерсант

34-гадовая жанчына скардзіцца, што пасля звальнення з ёй не здолелі канчаткова разлічыцца.

Людміла Саўчук уладкавалася на працу ў кампанію «Інтэрнэт-даследаванні» у снежні 2014 года, паведамляе «Коммерсант».

«Праца была пазменная, змена складала 12 гадзін. Усе супрацоўнікі павінны былі пісаць пэўную колькасць нататак і камэнтароў на розных сайтах», - гаворыцца ў пазоўнай заяве жанчыны.

Пазоўца працавала ў аддзеле спецпраектаў. У задачы падраздзялення ўваходзіла пісаць не менш за пяць палітычных нататак на тэмы, якія рассылаліся на пачатку кожнага тыдня. Заплата складала 41 тысячу руб. Са слоў Саўчук, яна не была зарэгістраваная афіцыйна, а заробак выдавалася гатоўкай. Звольнілі яе ў сакавіку сёлета. Кіраўніцтва паведаміла супрацоўніцы, што тая парушыла ўмовы пагаднення, якое забараняе абмяркоўваць дзейнасць кампаніі з трэцімі асобамі.

«Я гутарыла з журналістамі, якія працягвалі высвятленне, што гэта за кампанія, і ў выніку была звольненая. Прычым ні загаду, ні нейкіх іншых папер я не бачыла», - распавяла спадарыня Саўчук.

Юрыстка Дар'я Сухіх, якая прадстаўляе інтарэсы пацярпелай, не хавае, што зварот у суд напраўду мае падвойнае прызначэнне. «Суд - толькі падстава вывесці гэтую досыць закрытую арганізацыю ў публічнае поле. Падчас працэсу будуць запытаныя дакументы, статут гэтай арганізацыі», - сказала яна. Са слоў Сухіх, у часе разбору абарона мерыцца выклікаць у суд іншых былых супрацоўнікаў «Інтэрнэт-даследаванняў» і кіраўніцтва кампаніі.

Што цікава, сама Людміла Саўчук пасля звальнення наважыла заснаваць рух «Інфармацыйны свет», які будзе змагацца супраць платных камэнтатараў і інтэрнэт-тролінга.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках