29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ўзламалі Wi-Fi у маскоўскім метро

3
Хакеры ўзламалі Wi-Fi у маскоўскім метро

Пад 11:30 хакеры ўзламалі бясплатную Wi-Fi-сетку маскоўскага метро.

28 траўня пасажыры маскоўскага метрапалітэна на экранах сваіх гаджэтаў замест стартавай старонкі і запрашэння ўвайсці ў сетку ўбачылі парнаграфічную выяву, паведамляе LifeNews.

"Я ехаў па шэрай лініі прыкладна аб 11.30, ля станцыі "Серпухоўская" паспрабаваў увайсці ў інтэрнэт. Пасля таго, як націснуў на кнопку "ўвайсці", на экране майго тэлефона з'явілася гэтая выява. Я спрабаваў абнавіць старонку, але гэтая выява зноў з'яўлялася. Прычым так было не толькі ў мяне, з рэакцыі іншых пасажыраў у вагоне было зразумела, што ў іх усплывала аналагічная выява", - цытуе выданне відавочцаў.

Пасля скаргі адной з пасажырак выхад у інтэрнэт у метро быў часова заблакаваны. У паліцыі сталічнай падземкі растлумачылі, што скарга перададзеная ў пракуратуру метрапалітэна для праверкі.

Прадстаўнік кампаніі "МаксімаТэлекам", які займаецца пытаннямі доступу да сеткі Wi-Fi у метрапалітэне Ілля Грабоўскі мяркуе, што пасажыры падключыліся да сеткі з такой назвай.

"Пры карыстанні сеткай у метро патрэбная аўтарызацыя, тым самым мы гарантуем карыстальнікам абарону ад такіх інцыдэнтаў. Хутчэй за ўсё, пасажыры падлучаліся не да нашай сеткі, а да сеткі з падобнай назвай. У нашай сеткі такая выява не з'яўлялася, і з'явіцца не магла. Мы працуем з Раскамнаглядам. Да таго ж да нас ні аднаго такога звароту ад пасажыраў не паступала", - заявіў Грабоўскі.

Варта адзначыць, што скандалы з хакерамі, якія ўзламвалі сетку Wi-Fi маскоўскага метрапалітэна і, напрыклад, на білбордах размяшчалі выявы парнаграфічнага характару, адбываюцца не ўпершыню.

У красавіку пасажыры паведамлялі, што на шэрай і колавай лініі вялася трансляцыя порнасцэны. Паліцыя тады арганізавала праверку паводле гэтых фактаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках