19 красавiка 2024, Пятніца, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі вырасла на $107 мільярдаў

9
Замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі вырасла на $107 мільярдаў

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 траўня 2015 года склала 236,6 трлн рублёў, павялічыўшыся за чатыры месяцы на 39,1 трлн рублёў, або на 19,8%.

Пры гэтым, паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў, замежная дзяржаўная запазычанасць на 1 траўня склала 12,7 млрд даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 107,2 млн даляраў, або на 0,9% (з улікам курсавых розніц), пішуць «Беларускія навіны».

У студзені-красавіку 2015 прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму 375,9 млн даляраў: 251,8 млн даляраў - урада і банкаў Расеі; 120,3 млн даляраў - банкаў КНР; 3,8 млн даляраў - МБРР.

На выплату замежнай дзяржаўнай запазычанасці ў гэтым годзе накіравана 322,5 млн даляраў: 87,5 млн даляраў - урад Расейскай Федэрацыі; 75,9 млн даляраў - МВФ; 88,3 млн даляраў - АКФ ЕўрАзЭС; 64,70 млн даляраў - банкі КНР; 5,4 млн даляраў - МБРР; 0,7 млн даляраў - ЗША.

Унутраная дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 траўня склалаў 53 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 4,6 трлн рублёў, або на 9,6% (з улікам курсавых розніц).

Паводле звестак Мінфіна, за студзень-красавік 2015 размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб на суму, эквівалентную 88 млн даляраў ЗША, і 340,5 млрд рублёў. Кампенсавана з пачатку года валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый (без уліку аперацый па абмене) на суму 175 млн даляраў ЗША і 765,4 млрд рублёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках