25 красавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намаляваны на фургоне твор Бэнксі выставілі на продаж

1
Намаляваны на фургоне твор Бэнксі выставілі на продаж

Папярэдняя ацэнка - 400 тысяч фунтаў (550 тысяч еўраў).

Твор вулічнага мастака Бэнксі «Маўклівая большасць» (Silent Majority), намаляваны на фургоне ў канцы 1990-х, будзе прададзены на аўкцыёне Drouot у Парыжы.

Пра гэта піша Lenta.ru са спасылкай на выданне Express.

Графіці было зробленае падчас музычнага фэсту "Гластанбэры" на адным з фургонаў, у якім жылі госці імпрэзы. Яны распавядаюць, што Бэнксі і ягоны суаўтар Інкі пацікавіліся, ці могуць яны размаляваць адзін з бартоў іхняга трэйлера. Праца заняла ў мастакоў тры дні.

«Сэнс «Маўклівай большасці» ў тым, каб паказаць апагей рэйв-вечарын і хіп-хоп-сцэны таго часу», - тлумачаць уладальнікі размаляванага аўтамабіля.

На цяжкавіку напісаныя фразы «Маўчанне - далікатная рэч», «Не варта занадта спадзявацца на маўчанне», «Адзін моцны гук, і пачнецца». Гэта адно з першых графіці Бэнксі, аб якім раней не было вядома, і самае вялікае.

Бэнксі - брытанскі вулічны мастак, асоба якога не высветленая. Ягоныя графіці сталі з'яўляцца на вуліцах з пачатку 1990-х гадоў. Цяпер творы Бэнксі ацэньваюцца на мільёны даляраў і значна павялічваюць кошт нерухомасці, на якіх размешчаны, таму іх псаванне кваліфікуецца як вандалізм. За «фірмовы стыль» Бэнксі ўважаецца выкарыстанне трафарэтаў. Пра жыццё ананімнага мастака зняты фільм «Выйсце праз сувенірную краму».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках