19 красавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт у Нюрнбэргу быў перапынены праз пагрозу выбуху

1
Канцэрт у Нюрнбэргу быў перапынены праз пагрозу выбуху

Блізу 500 чалавек былі эвакуяваны вечарам у суботу, 2 траўня, з канцэртнай залы Tafelhalle у Нюрнбэргу.

Прычынай паслужылі пагрозы невядомага падарваць сябе разам з аўтамабілем, прыпаркаваным на плошчы побач з канцэртнай залай, паведамляе Deutsche Welle.

У выніку быў перапынены канцэрт артыста кабарэ Клауса фон Вагнера. Пасля таго, як плошча была ачэплена сіламі бяспекі, супрацоўнікі паліцыі паспрабавалі наладзіць кантакт з патэнцыйным самазабойцам. Для перамоваў да месца здарэння была дастаўленая яго дачка.

Пасля поўначы мужчына, які пагражаў выбухам, пагадзіўся пакінуць аўтамабіль і быў затрыманы паліцэйскім спецназам. Матывы дзеянняў правапарушальніка застаюцца невядомымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках