24 красавiка 2024, Серада, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Камянцом рабаўнікі ў масках напалі на прыватны дом

11
Пад Камянцом рабаўнікі ў масках напалі на прыватны дом

Трое мужчын уварваліся ў прыватны дом у вёсцы Грудавікі Камянецкага раёна, збілі гаспадыню і выкралі 7 тысяч даляраў.

Рабаўнікі ў масках напалі на 42-гадовую жанчыну з металічным дубцом, узялі грошы і зніклі на аўто. Пацярпелая неадкладна звярнулася ў міліцыю, піша "Берасцейская газета".

Праваахоўнікі ўвялі план "Перахоп". "Падчас яго рэалізацыі высветлена, што разбой здзейснілі непрацоўны, раней судзімы за рабаванне жыхар горада Жабінкі 1978 нараджэння і непрацоўныя жыхары Берасця 1975 і 1962 гадоў нараджэння", - паведамілі ва ЎУС Берасцейскага аблвыканкама.

Падазраваных затрымалі і накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Выкрадзенае канфіскавалі.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 207 КК (Разбой, зроблены з пранікненнем у жыллё, альбо паўторна, або групай асоб, або з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры). У адпаведнасці з кодэксам такое злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках