20 красавiка 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы атрымалі ўнікальныя фотаздымкі 200-кіламетровага вулкана на спадарожніку Юпітэра

2

Фотаздымкі Іа даказалі, што пад тоўстай коркай з застылай лавы ў жарало Локі хаваецца велізарнае лававае возера.

Наземны тэлескоп LBT атрымаў унікальныя здымкі 200-кіламетровага вулкана Локі на паверхні Іо, самай неспакойнай планеты Сонечнай сістэмы, і дэталёва разгледзеў гіганцкае возера з лавы ў яго жарале. Пра гэта паведамляюць планетолагі ў артыкуле, апублікаваным у Astronomical Journal, піша "Корреспондент".

"Раней нам удавалася ўбачыць яркія і вельмі размытыя плямы,якія ўспыхвалі ў розных кропках на паверхні Локі ў мінулыя гады. Выразныя фатаздымкі з інтэрфераметра LBT упершыню паказалі нам, што гэта ўспышкі выпраменьвання ўзнікаюць адначасова ў розных кропках унутры жарала. Гэта сведчыць аб тым, што падковападобная форма Локі з’явілася дзякуючы існаванню ў ім актыўнага лававага возера, чые нетры актыўна змешваюцца", - паведаміла Імке дэ Патэр з універсітэта Каліфорніі ў Берклі.

Дэ Патэр і ейныя калегі атрымалі адны з першых фотаздымкаў самага вялікага вулкана Іа з часоў пралёта "Ваяджэраў" міма спадарожнікаў Юпітэра ў 1979 годзе, пры дапамозе незвычайнага інфрачырвонага тэлескопа-інтэрфераметра LBT.

LBT складаецца з двух люстэркаў дыяметрам у 8,4 метра, якія аб'яднаны ў віртуальную 23-метровую паверхню пры дапамозе вылічальных алгарытмаў і асаблівай методыкі назіранняў. У канцы красавіка гэтага года іншая група навукоўцаў прадэманстравала, што раздзяляльнай здольнасці гэтага тэлескопа аказалася дастаткова для таго, каб убачыць экзапланеты ў найбліжэйшым да нас "двайніку" Сонечнай сістэмы, планетнай сістэме HR 8799 у сузор'і Пегаса.

Здымкі Іо, атрыманыя аўтарамі артыкула пры дапамозе гэтага тэлескопа, апынуліся досыць выразнымі для таго, каб пацвердзіць даўнія падазрэнні планетолагаў - пад тоўстай коркай з застылай лавы ў жарале Локі хаваецца велізарнае лававае возера. Яго магма перыядычна выбіраецца на паверхню планеты ў бакоў жарала, што і спараджае тыя ўспышкі, якія заўважалі астраномы падчас назіранняў на іншых тэлескопах.

Як мяркуюць аўтары артыкула, далейшыя назірання за Локі ды іншымі вулканамі Іа дапамогуць ім ацаніць, як гравітацыйнае ўзаемадзеянне Юпітэра і яго самога трывожнага спадарожніка прыводзіць да разагрэва нетраў планеты і ўсплёскаў геалагічнай актыўнасці. Падобныя назіранні жыццёва неабходныя для таго, каб зразумець, якая небяспека можа пагражаць зонду Io Volcano Observer, які NASA плануе адправіць да Іа ў 2021 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках