19 красавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Сусветны дзень свабоды прэсы

9
Сёння - Сусветны дзень свабоды прэсы

З траўня адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы.

Ён заснаваны ў 1993 годзе. Генеральная Асамблея ААН паводле рэкамендацыі 26-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА пастанавіла абвясціць 3 траўня Сусветным днём свабоды друку.

Штогод у гэты дзень ва ўсім свеце праводзяцца мерапрыемствы ў знак прыхільнасці асноватворным прынцыпам свабоды прэсы, абароны СМІ ад замахаў на іх незалежнасць, а таксама з мэтай ушанаваць памяць загінулых журналістаў.

Дата святкавання была абраная ў адзначэнні Віндхукскай дэкларацыі ў садзейнічанні забеспячэнню незалежнасці і плюралізму афрыканскай прэсы, прынятай 3 траўня 1991 года на семінары, арганізаваным ЮНЕСКА і ААН у Віндхуку (Намібія). У дэкларацыі ўтрымліваўся заклік да ўрадаў дзяржаў свету забяспечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар.

Галоўным мерапрыемствам Сусветнага дня свабоды прэсы з'яўляецца ўручэнне Сусветнай прэміі ЮНЕСКА за ўнесак у справу свабоднага друку імя Гільерма Кано, калумбійскага журналіста, які загінуў у 1986 пры выкананні прафесійных абавязкаў (Сусветная прэмія за свабоду друку). Прэмія прысуджаецца асобе, арганізацыі ці ўстанове, якія ўнеслі значны ўнесак у справу абароны свабоды друку ці яе садзейнічанню ва ўсім свеце, асабліва калі такая дзейнасць звязана з рызыкай або рэпрэсіямі.

Сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі як і раней з'яўляецца прадметам крытыкі з боку праваабарончых арганізацый. У краіне пераследуюцца незалежныя СМІ, а журналісты падвяргаюцца арыштам і штрафам за сваю прафесійную дзейнасць. У дакладзе міжнароднай арганізацыі Freedom House Беларусь названая сярод дзесяці горшых краін для дзейнасці журналістаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках