24 красавiка 2024, Серада, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO і Расея вяртаюць «гарачую лінію» часоў «халоднай вайны»

1
NATO і Расея вяртаюць «гарачую лінію» часоў «халоднай вайны»

Упершыню пасля заканчэння халоднай вайны NATO арганізуе прамую лінію з расейскім вайсковым камандаваннем.

Як паведаміла ў нядзелю, 3 траўня, газета FAZ са спасылкай на крыніцу ў Паўночнаатлантычным альянсе, да прамых перамоваў з Масквой атрымаюць доступ галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі NATO у Еўропе і старшыня вайсковага камітэта NATO. Пры гэтым каналы сувязі застануцца заўсёды адкрытымі і будуць пастаянна праходзіць праверку, паведамляе Deutsche Welle.

Час актывацыі прамой лініі і падрабязнасці яе наладкі застаюцца засакрэчанымі. Са звестак выдання, расейскі бок ужо атрымаў кантактныя нумары.

Ініцыятыва стварэння падобнай сувязі належыць міністру замежных спраў Нямеччыны Франку-Вальтэру Штайнмаеру. У сувязі з ростам напружанасці ў свеце праз расейска-ўкраінскі канфлікту кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства прапанаваў наладзіць прамое злучэнне паміж Расеяй і NATO на выпадак узнікнення крызісных сітуацый.

Пасля Карыбскага крызісу 1962 года паміж вайсковым кіраўніцтвам СССР і ЗША таксама была наладжаная прамая тэлетайпным сувязь. Яна насіла назву "чырвоны тэлефон".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках