25 красавiка 2024, Чацвер, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы шукаюць спосабы абысці рабскі дэкрэт

56
Беларусы шукаюць спосабы абысці рабскі дэкрэт

Пасля прыняцця «дэкрэта аб дармаедах» колькасць рамеснікаў у Беларусі павялічылася амаль на 50%.

У студзені-сакавіку 2015 года ў Беларусі было зарэгістравана 4070 новых рамеснікаў. Гэта на 46% больш, чым за аналагічны перыяд у 2014, піша БелТА.

Паводле стану на 1 студзеня 2015 года ў Беларусі вялі дзейнасць 8.776 рамеснікаў.

Нагадаем, 2 красавіка Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3, у якім адзначана, што рамеснікі, якія заплацілі збор (адна базавая адзінка ў год), не будуць уважацца за дармаедаў.

Аднак заплаціць яго трэба на год наперад і не пазней 28 чысла апошняга месяца каляндарнага года. Гэта значыць, калі вы хочаце заявіць пра рамесную дзейнасць у 2015-м, унесці 180 тысяч рублёў у бюджэт трэба было да 28 снежня 2014 года.

Калі рамеснік сам прадае свае працы, ягоны гадавы даход павінен быць не меншы за 20 базавых адзінак, інакш трэба будзе заплаціць падатак на дармаедства.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках