20 красавiка 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны выкрыла МЗС РФ у дэзінфармацыі

8
Мінабароны Украіны выкрыла МЗС РФ у дэзінфармацыі

3 траўня МЗС РФ распаўсюдзіла "чарговую дэзінфармацыю, накіраваную на перакананне сусветнай супольнасці ў пагардзе Украінай Менскіх дамоўленасцей".

Пра гэта заявілі ў Міністэрстве абароны Украіны ў адказ на паведамленне Сяргея Лаўрова аб масіраваных абстрэлах украінскім бокам тэрыторыі былога Данецкага аэрапорта і прылеглага да яго жылога раёна Данецка, піша «Украінская праўда».

"Мінабароны Украіны заяўляе, што названае паведамленне з'яўляецца суцэльнай хлуснёй, закліканай падарваць давер насельніцтва да ўлады, УСУ і іншых вайсковых фармаванняў і разбурыць міжнародны імідж Украіны як дзяржавы, якая поўнасцю выконвае ўзятыя на сябе ў Менску вайскова-палітычныя абавязанні", - заявілі ў ведамстве.

Пры гэтым у Мінабароны падкрэслілі, што 2 траўня "стала рэкордным днём у колькасці абстрэлаў з боку НЗФ пазіцый украінскіх войскаў у раёне Данецкага аэрапорта".

"Большасць з абстрэлаў - з артылерыі калібрам больш за 100 мм. ...Усе тыпы ўзбраенняў, з якіх вёўся абстрэл, належаць да такіх, якія павінны былі быць адведзеныя на бяспечную адлегласць ад лініі размежавання ў адпаведнасці з Менскімі дамоўленасцямі", - дадалі ў Мінабароны.

Нагадаем, уначы адбываліся абстрэлы некаторых раёнаў Данецка, мясцовага аэрапорта, а таксама прылеглых населеных пунктаў.

Расейскае МЗС распаўсюдзіла заяву міністра Сяргея Лаўрова, у якой яно абвінаваціла ў абстрэле ўкраінскія сілы.

У сваю чаргу Міністэрства замежных спраў Украіны зняпраўдзіла абвінавачванні з боку МЗС Расеі ў абстрэле Данецка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках