25 красавiка 2024, Чацвер, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэлсі пятым разам стаў чэмпіёнам Англіі

Чэлсі пятым разам стаў чэмпіёнам Англіі

Лонданскі Чэлсі ў 35-м туры чэмпіянату Англіі пятым разам у сваёй гісторыі здабыў залатыя медалі нацыянальнага першынства.

У нядзелю, 3 траўня, каманда Жазэ Маўрынью перамагла ў матчы 35-га тура чэмпіянату Англіі Крыстал Пэлас. Адзіны гол у паядынку забіў Эдэн Азар, паведамляе korrespondent.net.

Тым самым Чэлсі аформіў чэмпіёнства за тры туры да канца чэмпіянату, адарваўшыся ад найбліжэйшага пераследніка, Манчэстэр Сіці, на 16 балаў.

Адзначым, што лонданскі клуб пятым разам у сваёй гісторыі здабыў «золата» нацыянальнага першынства. Апошнім разам «сінія» станавіліся чэмпіёнамі ў сезоне-2009/10.

Чэлсі - Крыстал Пэлас 1: 0

Гол: Азар, 45

Чэлсі: Куртуа, Іванавіч, Кэхіл, Тэры, Аспілікуэта, Маціч, Фабрэгас, Куадрада (Мікель, 46), Віліян (Зума, 85) Азар (Філіпэ Луіс, 90+2), Дрогба

Пэлас: Спероні, Марыяпа (Кэлі, 60), Дан, Дылэйні, Уорд, Лэдлі, Макартур, Панчэон (Санога, 71), Матч (Мюрэй, 61), Заха, Баласі

На 45-й хвіліне Эдэн Азар не рэалізаваў пенальці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках