20 красавiка 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі непадалёк ад Фукусімы адбыўся землятрус

У Японіі непадалёк ад Фукусімы адбыўся землятрус

Землятрус магнітудай 4,8 адбыўся ля берагоў прэфектуры Фукусіма.

Ля берагоў японскай прэфектуры Фукусіма, дзе размешчаная аварыйная АЭС "Фукусіма-1", адбыўся землятрус магнітудай 4,8 бала, паведамляе Галоўнае метэаралагічнае агенцтва краіны.

Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя а 13.03 паводле мясцовага часу (8.03 у Менску). Ачаг знаходзіўся на глыбіні 40 кіламетраў пад марскім дном, піша РІА "Новости".

Штуршкі сілай да 3 балаў адчуваліся ў 12 прэфектурах, у тым ліку ў прэфектурах Фукусіма, Міягі, Іватэ, Ямагата і іншых. Аб збоях у працы размешчаных у рэгіёне АЭС не паведамлялася.

Звестак аб пацярпелых і разбурэннях пакуль няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках