19 красавiка 2024, Пятніца, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у овэртайме саступіла Славакіі на ЧС-2015 у хакеі

14
Беларусь у овэртайме саступіла Славакіі на ЧС-2015 у хакеі

Першую паразу атрымала нацыянальная каманда Беларусі ў хакеі на чэмпіянаце свету 2015 ў хакеі.

3 траўня ў Астраве каманда Дэйва Льюіса ў овэртайме саступіла камандзе Славакіі - 1:2 (0:0, 0:0, 1:1, 0:1), паведамляюць «Беларускія навіны».

Склад каманды Беларусі: Лаланд, Корабаў - Усенка, А.Касціцын - Калюжны - С.Касціцын, Явенка - Стасенка, Гаўрус - Стась - Дрозд, Шынкевіч - Лісавец, Кулакоў - Сцяпанаў - Кавыршын, Усціненка - Дзямкоў, Дзямагін - Волкаў - Кітараў.

Галы: 1:0 - С. Касціцын (51.27, асістэнты - Калюжны, А.Касціцын), 1:1 - Мезарош (52.31, асістэнты - Гудачек, Дравецкі), 2:1 - Мезарош (61.55, асістэнты - Юрча, Татараў) .

На 4.30 хвіліне гульні Марыян Габарык не зрэалізаваў буліт за фол Аляксандра Кітарава. Кевін Лаланд парыраваў.

Кідкі: 18-34 (7-10, 7-10, 4-10, 0-4). Штрафны час: 8-10 (Усенка, 4.25, Кітараў, 6.03, Волкаў, 39.42, Лісавец, 48.45 - Месараш, 0.27, Мікуш, 8.32, Габарык, 20.33, Бліжняк, 31.23, Граняк, 56.34).

Нагадаем, 2 траўня ў першым матчы папярэдняга раунда ў групе В каманда Беларусі падолела каманду Славеніі - 4:2. Наступны матч беларуская каманда правядзе 5 траўня супраць каманды Даніі (17:15, жывая трансляцыя на канале «Беларусь 1»)

Сёння вечарам адбудуцца яшчэ два двубоі: Францыя - Швайцарыя (група А), Данія - Фінляндыя (група В).

Становішча каманд у групе В: Расея - 6 балаў (2 гульні; розніца шайбаў 11/05), ЗША - 6 (2; 7-2), Славакія - 4 (2; 6-4), Беларусь - 4 (2; 5 -4), Данія - 1 (1; 3-4), Фінляндыя - 0 (1; 1-5), Славенія - 0 (2; 5-9), Нарвэгія - 0 (2; 3-8).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках