20 красавiка 2024, Субота, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швайцарыі знайшлі тысячы незапатрабаваных банкаўскіх рахункаў

1
У Швайцарыі знайшлі тысячы незапатрабаваных банкаўскіх рахункаў

Гэтая знаходка можа дапамагчы знайсці след ашчадку нацыстаў.

Тысячы рахункаў, адкрытых да 1955 года, якія не выкарыстоўваліся з таго часу, выяўленыя ў швайцарскіх банках, паведамляе ў нядзелю РІА "Новости" са спасылкай на газету Welt am Sonntag.

"Гэта важная інфармацыя для банкаў, бо дазваляе ім весці шырокі пошук атрымальнікаў незапатрабаванага багацця да таго моманту, як грошы будуць перададзеныя ўраду", - падае агенцтва Reuters словы прадстаўніка швайцарскай банкаўскай асацыяцыі.

На думку экспэртаў, гэтая знаходка можа дапамагчы знайсці нітку ашчадку нацыстаў, якія яны паспяхова пералічылі яшчэ да заканчэння Другой сусветнай вайны. Акрамя гэтага, гаворка ідзе пра незапатрабаваныя рахункі як швайцарцаў, так і замежнікаў. Пры гэтым банкі не ставілі перад сабой мэты знайсці менавіта нацысцкія рахункі, адзначаюць швайцарскія рэгулятары.

Паводле звестак выдання, быў знойдзены прынамсі адзін падазроны рахунак, адкрыты немцам у 1940 годзе. На ім знаходзіцца больш за тысячу швайцарскіх франкаў.

Незапатрабаваныя рахункі з'яўляюцца досыць вострай тэмай у Швайцарыі пасля таго, як у 1990-я гады Сусветны габрэйскі кангрэс заклікаў швайцарскія банкі вярнуць актывы ахвярам галакоста.

Паняцце "банкаўская таямніца" была ўведзеная ў Швайцарыі ў 1937 годзе, калі нацысты канфіскоўвалі грошы габрэйскіх сем'яў у Нямеччыне. Такім чынам, яны атрымалі магчымасць вывезці і схаваць свае ашчадкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках