24 красавiка 2024, Серада, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гімнасткі здабылі дзевяць медалёў

2
Беларускія гімнасткі здабылі дзевяць медалёў
ФОТА: Сяргей Шалега

Адзін залаты, чатыры срэбныя і чатыры бронзавыя медалі здабылі беларускія спартоўкі на 31-м чэмпіянаце Еўропы ў мастацкай гімнастыцы.

Чэмпіянат Еўропы ў мастацкай гімнастыцы прайшоў у Менску 1-3 траўня.

Першае месца здабыла юніёрская каманда ў фінале групавога практыкавання з мячом, піша БелаПАН.

Другія месцы ў каманды Беларусі (Меліціна Станюта, Кацярына Галкіна) у шматборстве, у Станюты - у практыкаваннях з абручом і стужкай, у юніёрскай каманды - у групавым шматборстве.

Трэція месцы ў Станюты ў практыкаваннях з мячом і булавамі, у Галкінай - з булавамі і абручом (у практыкаваннях з булавамі спартоўкі набралі аднолькавую колькасць балаў).

Медалёў у беларускай каманды магло быць дзесяць, аднак пасля практыкавання са стужкай Азербайджан падаў пратэст на ацэнку сваёй гімнасткі Марыны Дурунды. У выніку Дурунда ўзнялася з чацвёртага на трэцяе месца, адсунуўшы Галкіну.

Медальны залік: Расея - 6 залатых, 2 срэбныя медалі, Беларусь - 1, 4, 4, Украіна - 0, 1, 2, Азербайджан, Ізраіль - 0, 0, 1. На рахунку Станюты 5 медалёў (0, 3, 2 ), Галкінай - 3 (0, 1, 2).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках