25 красавiка 2024, Чацвер, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны G7 абмяркуюць новыя санкцыі супраць Расеі

6
Краіны G7 абмяркуюць новыя санкцыі супраць Расеі
ФОТА: REUTERS

Магчымасць увядзення новых санкцый супраць Расеі будзе абмеркаваная на чарговым саміце G7.

Пра гэта заявіў у пятніцу, 29 траўня, прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст, піша "Лiга.нет".

"Вялікая сёмка вельмі ўцягнутая ў працэс, звязаны з санкцыямі", - сказаў ён журналістам. Са слоў прадстаўніка Белага дома, Расея і далей будзе "сутыкацца з нарастаннем платы за свае дзеянні" праз парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Ўкраіны.

Саміт G7 пройдзе 7-8 чэрвеня ў замку Эльман у баварскіх Альпах, піша РІА "Новости".

Нагадаем, на пачатку траўня камітэт замежных спраў Еўрапарламента прыняў рэзалюцыю аб патрэбе ўзмацнення санкцый.

Ужо пасля гэтага дзяржсакратар ЗША Джон Кэры растлумачыў, навошта трэба захоўваць санкцыі супраць Расеі. Паводле ягоных слоў, "іх трэба захаваць, каб забяспечыць мір на ўсходзе Украіны, якога так прагнуць усе стораны".

На пачатку года журналісты апублікавалі звесткі пра супярэчнасці ўнутры "сёмкі" ў пытанні санкцый. ЗША выступілі за іх падаўжэнне і падрыхтоўку да ўвядзення новых. Пазіцыю ЗША падтрымала Вялікабрытанія. Японія і Нямеччына выступілі за палітычны дыялог з Расеяй, хоць Токіё пры гэтым выказаўся за захаванне санкцый.

У студзені 2015 года ЕЗ прыняў пастанову падоўжыць на шэсць месяцаў тэрмін дзеяння першага пакета санкцый, які скончыўся ў сакавіку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках