19 красавiка 2024, Пятніца, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны ТУ-154М здзейсніў рэйс з Менска ў Жэневу і назад

18
Легендарны ТУ-154М здзейсніў рэйс з Менска ў Жэневу і назад

29 траўня адбыўся незвычайны рэйс авіякампаніі «Белавія» ў Жэневу на самалёце ТУ-154М.

Легенду савецкай авіяцыйнай прамысловасці ўрачыста сустракалі ў швайцарскім аэрапорце воднай брамай і бліскаўкамі фотакамер, піша БелТА.

Гэты палёт стаў своеасаблівым падарункам ад беларускай авіякампаніі для еўрапейскіх авіятараў-энтузіястаў і спотэраў, якіх натхняе рэдкая авіятэхніка. «На маю думку, ТУ-154 - адзін з самых надзейных і прыгожых самалётаў у свеце, - распавёў намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец, - але сучасныя ўмовы вядзення бізнэсу і найноўшыя тэхналогіі дыктуюць свае правілы».

У Жэневе на борт самалёта падняліся больш за 120 пасажыраў, якія набылі авіябілеты ў Менск, каб здзейсніць пералёт менавіта на гэтым тыпе паветранага судна. Большасць з іх працягне знаёміцца з савецкай авіятэхнікай у Беларусі цягам чатырох дзён. Гэты тур прыцягвае аматараў авіяцыі з усёй Еўропы і таксама ўключае палёты на іншых тыпах паветраных суднаў савецкага вытворчасці.

«Белавія» вымушана адмовіцца ад выкарыстання паветраных суднаў ТУ-154М на карысць больш сучасных і эканамічных. У гэтым годзе былі набытыя ў лізінг два Boeing 737-800NG, улетку 2016 у флот авіякампаніі набудуць тры новыя Boeing 737-800NG. Хуткім часам гэтыя самалёты цалкам заменяць ТУ-154М у паветраным парку «Белавія».

Цяпер авіякампанія мае тры мадыфікаваныя самалёты ТУ-154М. Пераважна гэтыя паветраныя судны выкарыстоўваюцца на чартэрных рэйсах для забеспячэння пералётаў ў Балгарыю, а таксама ў рамках «Паўночнай праграмы палётаў».

Флот авіякампаніі «Белавія» налічвае 27 паветраных суднаў, у тым ліку два Embraer-195LR, два Embraer-175, два Boeing 737-800NG, восем Boeing 737-300, шэсць Boeing 737-500, чатыры CRJ-100/200 і тры ТУ -154М.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках