25 красавiка 2024, Чацвер, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гімназістка з Мядзеля заваявала званне «Фотамадэль свету»

7
Гімназістка з Мядзеля заваявала званне «Фотамадэль свету»

Кацярына Кавальская перамагла ў міжнародным конкурсе талентаў і прыгажосці ў Турцыі ў катэгорыі 16-18 гадоў.

Вучаніца 11 класа гімназіі-інтэрната з Мядзеля Кацярына Кавальская заваявала званне «Фотамадэль свету» на міжнародным конкурсе талентаў і прыгажосці ў Турцыі (ён праводзіўся ўжо 23-ты раз). Нашу краіну прадстаўлялі чатыры ўдзельніцы, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Праграма конкурсу была насычанай: разнастайныя конкурсы, дэфіле, фотасесіі. У выніку гімназістка заваявала званне «Фотамадэль свету» ва ўзроставай катэгорыі 16-18 гадоў.

Кацярына Кавальская выхоўваецца ў сямейным дзіцячым доме Жанны Кавальскай ў вёсцы Занарач ў Мядзельскім раёне. Дапамаглі ёй паўдзельнічаць у конкурсе сямейны сацыяльны цэнтр «CentroLife» і іншыя мецэнаты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках