29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры пасадцы ў Дамадзедаве два самалёты атрымалі пашкоджанні праз маланку

Пры пасадцы ў Дамадзедаве два самалёты атрымалі пашкоджанні праз маланку

Надоечы праз навальніцу ў аэрапортах Масквы былі затрыманыя дзясяткі рэйсаў

Аб пашкоджаннях, якія атрымалі два самалёты пры пасадцы ў Дамадзедаве, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў авіядыспетчарскіх службах маскоўскага авіяцыйнага вузла. Са слоў суразмоўцы агенцтва, 29 траўня а 18:00 у самалёта А-320, які прыляцеў з Ферганы, былі выяўленыя «сляды пашкоджання статычнай электрычнасцю».

Акрамя таго, пашкоджанні ад маланкі знайшлі ў самалёта Boeing-737, які прыляцеў у Маскву пад 22:00 з Санкт-Пецярбурга. У лайнэра былі выяўленыя пашкоджанні стырна вышыні.

29 траўня дзеля навальніцы і моцнага ветру былі затрыманыя дзясяткі рэйсаў у аэрапортах Шарамеццева, Дамадзедава і Ўнукава. Найбольш складанай сітуацыя была ў Дамадзедаве - там затрыманыя былі звыш 60 рэйсаў.

У пятніцу ў Маскву і Падмаскоўе прыйшоў навальнічны фронт, у шэрагу раёнаў прайшоў буйны град, які суправаджаўся моцным ветрам. У выніку былі паваленыя дрэвы і пашкоджаныя аўтамабілі. Непагадзь стала прычынай перапынку ў руху прыгарадных электрацягнікоў на Савелаўскім кірунку. За дзень у сталіцы РФ выпала 35 мм ападкаў - блізу 70% месячнай нормы.

Сучасныя самалёты абсталяваныя адмысловымі сродкамі абароны ад маланак - у сваёй канструкцыі шмат якія лайнэры маюць медныя экранавальныя сеткі, якія абараняюць самалёт ад электрычных токаў. На канцах крылаў самалёта ўсталёўваюцца электрастатычныя адводнікі, якія адводзяць электрычнасць у паветра, калі маланка стукне ў лайнэр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках