28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акунін аб расейскіх навінах: Доўга гэтая лухта трываць не можа

13
Акунін аб расейскіх навінах: Доўга гэтая лухта трываць не можа

Праміне не так шмат часу, і на пытанне "што гэта з вамі было?" расейскія журналісты будуць пыкаць-мыкаць і хаваць вочы, мяркуе расейскі пісьменнік Барыс Акунін.

Расейскі пісьменнік Рыгор Чхарцішвілі (Барыс Акунін) мяркуе, што лухта, трансляваная расейскай тэлевізіяй, доўга трываць не можа. Пра гэта ён напісаў у сваім "Фэйсбуку".

Са слоў Акуніна, пасля працяглага перапынку ён паглядзеў інфармацыйнае выданне на расейскім тэлеканале, пры гэтым прагляд выклікаў у яго "не прадчуванне апакаліпсісу, а зусім наадварот".

"Раптам здалося, што доўга гэтая лухта трываць не можа. Праміне не так шмат часу, і мы будзем пытацца ў іх:"Хлопцы, што гэта з вамі было?", а яны будуць пыкаць-мыкаць і хаваць вочы", - напісаў ён.

У выданні, са слоў пісьменніка, шмат казалі пра Украіну, аб тым, што яна "поўны банкрут", што "ўсіх хоча ашукаць, у тым ліку Захад", а "аўтарытэтныя ўкраінскія экспэрты", аб якіх ён ніколі не чуў, асуджалі "палітыку Парашэнкі".

"Потым была навіна пра Расею: няўхільна расце боегатовасць расейскага войска, праводзяцца манеўры, танкі страляюць, ракеты лётаюць, Шайгу рапартуе. Далей, напэўна, пайшло б пра "земляробы Кубаншчыны засыпалі ў засекі Радзімы" і пра "нявесела простым амэрыканцам", але я наважыў, што досыць", - напісаў Акунін.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках