25 красавiка 2024, Чацвер, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Землятрус ля берагоў Японіі: магнітуда дасягала 8,5

2
Землятрус ля берагоў Японіі: магнітуда дасягала 8,5

Землятрус магнітудай больш за 8,5 адбыўся пад Ціхім акіянам ля берагоў Японіі.

Пра гэта паведаміла Метэаслужба краіны, якая ажыццяўляе маніторынг сейсмічнай актыўнасці, піша NEWSru.com.

Эпіцэнтр недалёка ад астравоў Агасавара, размешчаных на поўдзень ад японскай сталіцы. Глыбіня падземнага штуршка - 590 км. Пагроза цунамі не аб'яўлялася. Сачыць за гэтым можна на адмысловай старонцы на сайце метэаслужбы.

Інфармацыю пра землятрус крыху пазней пацвердзіла сейсмалагічных служба ЗША. Там магнітуду штуршкоў ацанілі ў 7,8.

Штуршкі адчуваліся практычна ва ўсіх раёнах галоўнай выспы Хонсю. У прадстаўніцтве ТАСС у Токіё на працягу хвіліны моцна трэсліся сцены, паведамляе агенцтва. Землятрус стаў прычынай прыпынення руху хуткасных цягнікоў "сінкансэн" паміж Токіё і Асакой. Адпаведную інфармацыю распаўсюдзіла чыгуначная кампанія Japan Railway. Сталічныя аэрапорты Нарыта ды Ханэда працуюць у звычайным рэжыме. Інфармацыі аб пацярпелых і разбурэннях не паступала.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках