Улетку ў Менску зменяць працу транспарту
- 30.05.2015, 16:22
- 6,591
У Менску на лета ў сувязі з сезонным зніжэннем пасажыраплыні скасуюць працу шэрагу маршрутаў.
Пра гэта паведамілі ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь".
1 чэрвеня касуецца праца аўтобусных маршрутаў №187, 188С, 196 і 196Д.
8 чэрвеня - тралейбуснага маршруту №41Д.
1 ліпеня - аўтобусных маршрутаў №47С і 185С.
З 1 чэрвеня з 7.00 да 21.00 арганізуецца праца аўтобуснага маршруту №51 ДС "Чыжоўка-1" - п.п. Лошыца (прыпыначны пункт прыгарадных электрацягнікоў асіповіцкага кірунку). Рух аўтобусаў будзе выконвацца вуліцамі Галадзеда, Ташкенцкай, Убарэвіча, Чыжэўскіх, Янкі Лучыны, Уладзіслава Сыракомлі ў абодвух кірунках.
Акрамя гэтага, "з мэтай выключэння выпадкаў дэзарыентацыі пасажыраў" з 1 чэрвеня аўтобуснаму маршруту №13Д ДС "Зялёны Луг-6" - Макаёнка надаецца новы нумар 35. Рух аўтобусаў гэтага маршруту будзе дадаткова арганізаваны буднымі днях з 9.00 да 15.00.