23 красавiка 2024, aўторак, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Вайсковыя аперацыі ў мірны час - гэта што?

21
Андрэй Макарэвіч: Вайсковыя аперацыі ў мірны час - гэта што?

Можа спачатку навучыцца ў іх, як зрабіць выбары сумленнымі, суды незалежнымі, а ВУП - высокім? А там, глядзі, і сакрэтныя спецаперацыі не спатрэбяцца.

Так расейскі музыка Андрэй Макарэвіч пракаментаваў адзін з апошніх указаў Уладзіміра Пуціна.

«Вось патлумачце мне - наіўнаму музыку з псіхікай, дэфармаванай гіпавай юнацкасцю: сакрэтныя вайсковыя спецаперацыі ў мірны час - гэта што? - піша ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». - Прэс-сакратар прэзідэнта кажа, што з Украінай гэта не звязана. А з чым тады? Ці гэта таксама сакрэт?

Мне крычаць - усе краіны праводзяць вайсковыя спецаперацыі! А вось Амерыка... А вось Ізраіль... Ну так, праводзяць. Але чаму менавіта гэта мы выбіраем аб'ектам для пераймання. Вунь новая Ісламская дзяржава падрывае цэлы горад, які поўны ўнікальных помнікаў культуры. Нам цяпер што, таксама можна?

А ўжо калі наважылі пераймаць Амерыку - можа спачатку навучыцца ў іх, як зрабіць выбары сумленнымі, суды незалежнымі, а ВУП - высокім? А там, глядзі, і сакрэтныя спецаперацыі не спатрэбяцца?»

У чацвер, 28 траўня, прэзідэнт Расеі падпісаў указ, які закрывае доступ да звестак аб загінуўшых вайскоўцаў у мірны час. Указ у выглядзе папраўкі ў закон аб дзяржаўнай таямніцы ад 1995 года, які быў прыняты яшчэ падчас першай чачэнскай кампаніі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў увечары ў чацвер адзначыў, што падпісанне ўказа не звязанае з падзеямі на Украіне. Гэта таксама не азначае, што на набліжэйшы час запланаванае правядзенне такіх аперацый.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках