29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка прызначыў Саакашвілі кіраўніком Адэскай аблдзяржадміністрацыі

14
Парашэнка прызначыў Саакашвілі кіраўніком Адэскай аблдзяржадміністрацыі
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: AFP

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што задача новага губернатара - рэформы, барацьба з карупцыяй і паляпшэнне стану дарог у рэгіёне.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі кіраўніком Адэскай аблдзяржадміністрацыі. Пра гэта ён паведаміў падчас наведвання Адэсы, піша liga.net.

"Ва Украіны ёсць свой уласны шлях, але прыклад Грузіі дазволіць нам не наступаць на тыя ж граблі, змяняючы краіну. Нас аб'ядноўвае любоў да Адэсы і Украіны. Ад усёй душы зычу поспеху новаму кіраўніку АДА Міхаілу Саакашвілі. У добры шлях!" - заявіў Парашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што задача новага губернатара - рэформы, барацьба з карупцыяй і паляпшэнне стану дарог у рэгіёне.

Ён дадаў, што Саакашвілі з'яўляецца ягоным сябрам са студэнцкай лаўкі.

Пятро Парашэнка таксама падзякаваў былому кіраўніку Адэскай АДА Ігару Паліцу за праведзеную працу і супрацьстаянне экстрэмізму ў рэгіёне.

У сваім першым выступе на новай пасадзе старшыні Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі расказаў, што вельмі любіць Адэсу і ўважае яе ўнікальным горадам з велізарным патэнцыялам.

Саакашвілі прапанаваў адкласці ў бок усе надуманыя канфлікты і выказаў надзею, што зможа стварыць у Адэсе моцную каманду і сумеснымі намаганнямі вярнуць Адэсе статус першага горада Чорнага мора.

"Тое, што цяпер вырашаецца ва Украіне, шмат у чым цяпер вырашаецца ў Адэсе. Гэта - паўднёвая сталіца Украіны і сталіца Чорнага мора", - сказаў новапрызначаны губернатар вобласці.

Свой выступ кіраўнік АДА пачаў на ўкраінскай, але затым перайшоў на рускую мову.

Нагадаем, раней Парашэнка сваім указам прысвоіў Саакашвілі ўкраінскае грамадзянства.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках