29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Масква-Менск здзейсніў аварыйную пасадку

4
Самалёт Масква-Менск здзейсніў аварыйную пасадку

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў пятніцу ўвечары ў Маскве.

- Наш рэйс з Масквы ў Менск адкладаўся на некалькі гадзін. Доўгі час мы чакалі вылету ўжо ў салоне. А калі ўзляцелі, пілот паведаміў праз гучную сувязь, што ў самалёта невялікая няспраўнасць, і нам трэба вярнуцца ў «Шарамеццева», - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» пасажыр самалёта кампаніі «Аэрафлот» Канстанцін. - Памятаю, што падчас пасадкі ў салоне стаяў пах газы. А людзі, якія сядзелі спачатку салона, бачылі, што з рухавіка ішоў дым. Вядома, усе хваляваліся. Ужо на пасадачнай паласе праз ілюмінатар бачыў, што самалёт суправаджае машыны хуткай дапамогі і МНС.

Пасля аварыйнай пасадкі пілот паведаміў пасажырам, што ў матор трапіла птушка.

На сайце «Аэрафлота» паведамляецца аб скасаванні шэрагу рэйсаў 30 траўня ў сувязі з наступствамі навальніцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках