19 красавiка 2024, Пятніца, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпіталізацыя Кара-Мурзы: атручэнне або фатальная выпадковасць?

6
Шпіталізацыя Кара-Мурзы: атручэнне або фатальная выпадковасць?
Уладзімір Кара-Мурзы

Расейскі апазіцыйны актывіст Уладзімір Кара-Мурза быў шпіталізаваны 27 траўня ў сувязі з раптоўным моцным пагаршэннем самаадчування.

Сімптомы нагадваюць атручэнне, але канчатковы дыягназ не пастаўлены. Уладзімір Кара-Мурза знаходзіцца ў рэанімацыі, стан яго стабільна цяжкі, піша gordonua.com.

Палітык і журналіст - прыкметная фігура ў расейскім апазіцыйным руху. У 2011 годзе ён быў адным з лабістаў "спісу Магніцкага" ў Кангрэсе ЗША. З 2012 года ўваходзіў у склад палітрады партыі Барыса Нямцова РПР-ПАРНАС.

Пасля забойства лідара партыі ў лютым Кара-Мурза разам з былым прэм'ер-міністрам РФ Міхаілам Касьянавым падрыхтавалі так званы спіс Нямцова, куды ўвайшлі супрацоўнікі расейскіх дзяржаўных СМІ. На думку апазіцыянераў, хлусня і прапаганда ў СМІ справакавалі расправу над Барысам Нямцовым. Акрамя гэтага, Кара-Мурза шчыльна супрацоўнічаў з Міхаілам Хадаркоўскім і ягоным фондам "Адкрытая Расея".

27 траўня з'явілася інфармацыя аб тым, што грамадскі актывіст шпіталізаваны ў цяжкім стане. Раптоўнасць, з якой пагоршыўся стан Кара-Мурзы, спарадзіла версіі аб ягоным атручванні. Пісьменнік і журналіст Саша Сотнік выказаў здагадку, што магчымае атручэнне апазіцыянера з'яўляецца папярэджаннем для Міхаіла Касьянава і Міхаіла Хадаркоўскага.

У расейскіх лекараў пакуль няма канчатковай версіі таго, што адбылося з апазіцыянерам. Бацька палітыка Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы 28 траўня заяўляў, што ў якасці аднаго з магчымых дыягназаў разглядаецца версія медыкаментознага атручвання несумяшчальнымі лекавымі прэпаратамі, якія прымаў Кара-Мурза.

У Кара-Мурзы адмовілі ныркі, лекары ўжываюць апарат гемадыялізу. Для ўдакладнення дыягназу пробы аналізаў будуць накіраваныя для даследаванняў за мяжу. Дазвол на вываз пробаў удалося атрымаць толькі 30 траўня.

Пакуль канчатковы дыягназ палітыку не пастаўлены, версія аб атручэнні паводле палітычных матываў так ці інакш будзе ўзнікаць ў інфармацыйнай прасторы. Калі яна пацвердзіцца, гэты выпадак не ўнікне параўнанняў з атручваннем у Лондане былога афіцэра КДБ Аляксандра Літвіненкі ў 2006 годзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках