23 красавiка 2024, aўторак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Этап чэмпіянату Беларусі ў дрыфтынгу прайшоў у Пінску

Учора ў Пінску на трасе стадыёна ДТСААФ фінішаваў першы этап чэмпіянату Беларусі ў дрыфтынгу «Velcom Дрыфт Пінск».

Першае месца паводле вынікаў заездаў заняў двухразовы чэмпіён Беларусі Аляксей Вішнеўскі (каманда OBK Racing) за стырном Nissan Silvia S15, другая пазіцыя - у гоншчыка менскай каманды Drift Legion Максіма Шаціла за стырном Nissan 200SX S13, на трэцюю прыступку падняўся прадстаўнік Belita Racing Team Сяргей Сак за стырном BMW E46 Coupe, піша onliner.by.

З заяўленых 19 машын з некалькіх гарадоў краіны на старт праз розныя тэхнічныя праблемы выйшла толькі 16. Наступны этап чэмпіянату Беларусі ў дрыфтынгу пройдзе 24 траўня ў Магілёве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках