26 красавiка 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што дарагія прадукты здаюцца смачнейшымі

3
Навукоўцы высветлілі, што дарагія прадукты здаюцца смачнейшымі

На смакавыя якасці прадуктаў харчавання цалкам можа ўплываць заяўлены на іх кошт.

У эксперыменце пагадзіліся ўзяць удзел некалькі добраахвотнікаў. Ім прапанавалі паспрабаваць чатыры тыпы віна з розным коштам ад $5 да $30 даляраў. Аднак, на самой справе ўдзельнікі экспэрыменту паспрабавалі ўсяго два тыпы віна, паведамляе novayagazeta-ug.ru.

Экспэрты ўпэўненыя, што кошт прадукту робіць яго смачнейшым. Людзі купяць дарагое, але няякаснае віно, і яно здасца ім смачным.

Падчас другога этапу падыспытныя спрабавалі малочныя кактэйлі: звычайны і з кляймом «натуральны», больш высокім коштам. Аднак, абодва кактэйлі таксама былі аднолькавымі. Як і ў першым выпадку, людзі верылі, што дарагі прадукт абавязкова смачнейшы за свой танны аналаг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках